Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Ігар Марзалюк лічыць, што Польшча павінна папрасіць прабачэньня перад Беларусьсю за гістарычныя грахі


Ігар Марзалюк
Ігар Марзалюк

У інтэрвію рэсурсу sonar2050.org дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня парлямэнцкай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк заявіў, што на яго думку, каб будаваць нармальныя міждзяржаўныя дачыненьні Польшча павінна папрасіць прабачэньня перад Беларусьсю за свае гістарычныя грахі, у тым ліку за злачынствы Райса-Бурага.

Размова з дэпутатам тычылася гістарычных пытаньняў. Марзалюк, як вядома, паводле сваёй асноўнай прафэсіі гісторык, доктар гістарычных навук, прафэсар.

Адказваючы на пытаньне журналіста, Ігар Марзалюк у прыватнасьці выказаўся наконт пытаньня пра ўшанаваньне памяці байцоў Арміі Краёвай у Беларусі. Тут, паводле дэпутата, паўстае шмат пытаньняў:

«Польшча да гэтага часу ад нас патрабуе мэмарыялізацыі дзеячаў Арміі Краёвай. Калі б яны ўсе былі пасьлядоўнымі барацьбітамі з Гітлерам, то чаму не. Але факты пра іншае гавораць. Рабавалі і зьнішчалі яны нашы вёскі. Быў відавочны і адкрыты генацыд літоўцаў і беларусаў, напрыклад, на Гарадзеншчыне. Успомніць таго ж Рамуальда Райс-Бурага. Ён выкарыстаў нямецкія мэтады: людзей спальвалі. Адносна нядаўняя рэабілітацыя гэтага чалавека — гэта плявок у душу беларусам беластоцкіх зямель. Як вядома, у студзені 2017 году года ў памяць Бурага быў нават арганізаваны марш ва ўсходняй Польшчы. Гэта выклікала абурэньне мясцовых беларусаў. А Буры ж не адзіны такі „герой“. Пара б ужо спыніць іх узьвялічваньне і прыдумляць абгрунтаваньне іх невінаватасьці».

Калі ж Марзалюка спыталіся пра будучыню беларуска-польскіх дачыненьняў і ці ёсьць яна, ён адказаў:

«А чаму не? Мы ж не заклікаем да помсты. Мы заклікаем да элемэнтарнай справядлівасьці. Элемэнтарна. Трэба сказаць: «Прабачце нас».

Неўзабаве чытайце на нашым сайце камэнтар дэпутатаў польскага Сэйму.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG