Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кандыдат супраць усіх». Ксенія Сабчак абвясьціла пра ўдзел у выбарах прэзыдэнта Расеі. Відэазварот

абноўлена

Ксенія Сабчак.
Ксенія Сабчак.

Тэлевядучая Ксенія Сабчак мае намер удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе. Пра гэта яна напісала яна ў лісьце ў расейскую газэту «Ведамасьці». «Спэцыяльны зварот» Сабчак таксама анансаваў тэлеканал «Дождж».

У лісьце «Ведамосьцям» Сабчак напісала, што ёй «ня ўсё роўна, якой стане краіна».

«Я адказна стаўлюся да любых дзеяньняў на грамадзкай ніве, і, усьвядоміўшы ўсе рызыкі і неверагодныя складанасьці такой задачы, я вырашыла, што мой удзел у прэзыдэнцкіх выбарах сапраўды можа быць крокам на шляху да гэтак неабходных нашай краіне пераўтварэньняў», — напісала Сабчак.

​Ксенія Сабчак афіцыйна абвясьціла пра свой намер балятавацца на пасаду прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе. Тэлевядучая патлумачыла сваё рашэньне тым, што яна ўжо 5 гадоў разам з апазыцыянэрамі і «дзесяткамі тысяч іншых людзей» выходзіць на мітынгі і патрабуе зьменаў, аднак гэтыя перамены не адбываюцца.

«Злодзеі і карупцыянеры працягваюць хлусіць, улада заможных — красьці», — заявіла Сабчак. Паводле яе, сваім удзелам у прэзыдэнцкіх выбарах яна хоча вярнуць магчымасьць прагаласаваць «супраць усіх». «Ксенія Сабчак — кандыдат супраць усіх», — заявіла тэлевядучая.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG