Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Калінінграду заклікаў жыхароў пакінуць горад падчас ЧС па футболе. Там пройдуць чатыры матчы


Мэр Калінінграда Аляксандр Ярашук параіў мясцовым жыхарам пакінуць горад на час матчаў чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году.

Мэр патлумачыў гэта тым, што ў Калінінград прыедуць да 100 тысяч турыстаў, а рух у горадзе, паводле яго слоў, будзе «практычна забаронены». Ярашук таксама заклікаў жыхароў гораду ня біць замежных заўзятараў.

У Калінінградзе працягваецца будаўніцтва стадыёну да чэмпіянату сьвету па футболе. Як чакаецца, ён будзе зьмяшчаць да 35 тысяч чалавек. Усяго Калінінград прыме чатыры матчы ў рамках турніру. Гульні таксама заплянаваны ў Екацярынбургу, Самары, Валгаградзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Растове-на-Доне, Сочы, Саранску, Казані, Санкт-Пецярбургу і Маскве.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

XS
SM
MD
LG