Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі ЦВК патлумачыў, калі Навальны зможа балятавацца ў прэзыдэнты


Аляксей Навальны, заяўляючы аб праве на ўдзел у выбарах прэзыдэнта Расеі, ілжыва трактуе Канстытуцыю, заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Расеі Эла Памфілава.

Яна таксама абвінаваціла Навальнага ў ціску на ўлады і адзначыла, што ніякіх пагрозы вулічных пратэстаў не прымусяць яе парушыць закон, «дрэнны ён ці добры» Паводле кіраўніцы Цэнтрвыбаркаму, Навальны зможа ўдзельнічаць у выбарах толькі пасьля 2028 года.

Памфілава сьцьвярджае, што ў цяперашні час Навальны ня мае права балятавацца ў прэзыдэнты з-за абвінаваўчага прысуду па справе «Кировлеса». Сам Навальны перакананы, што рашэньне аб яго рэгістрацыі на выбарах прэзыдэнта Расеі зьяўляецца палітычным, а не юрыдычным.

У траўні гэтага году суд пасьля паўторнага разгляду справы «Кировлеса» зноў прысудзіў Навальнага да пяці гадоў умоўнага пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым у «крадзяжы сродкаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG