Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца ЦВК Расеі: Навальны ня зможа балятавацца да 2028 году


Кіраўніца расейскага Цэнтравыбаркаму Расіі Эла Памфілава
Кіраўніца расейскага Цэнтравыбаркаму Расіі Эла Памфілава

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, заяўляючы аб праве на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, ілжыва трактуе Канстытуцыю, заявіла кіраўніца Цэнтравыбаркаму Расеі Эла Памфілава, адказваючы на пытаньне ўдзельніка Сусьветнага фэстывалю моладзі і студэнтаў. Яна таксама абвінаваціла Навальнага ў ціску на ўладу і адзначыла, што ніякія пагрозы вулічных пратэстаў не прымусяць яе парушыць закон, «дрэнны ён ці добры». Паводле кіраўніцы Цэнтравыбаркаму, Навальны зможа ўдзельнічаць у выбарах толькі пасьля 2028 году.

Памфілава сьцьвярджае, што цяпер Навальны ня мае права балятавацца ў прэзыдэнты з прычыны абвінаваўчага прысуду ў справе «Кировлеса». Раней яна заявіла, што апазыцыянэра могуць зарэгістраваць у якасьці кандыдата, калі ён даможацца адмены судзімасьці або зьменаў у заканадаўстве краіны. Аднак абодва гэтыя варыянты кіраўніца ЦВК назвала «цудамі». У Крамлі таксама назвалі «дзіўным» і «не адпаведным закону» намер Навальнага балятавацца на пасаду прэзыдэнта з прычыны прысуду ў справе «Кировлеса». Сам Навальны перакананы, што рашэньне аб яго рэгістрацыі на выбарах прэзыдэнта Расеі палітычнае, а не юрыдычнае.

У траўні сёлета суд пасьля паўторнага разгляду справы «Кировлеса» зноў прысудзіў Навальнаму пяць гадоў умоўнага пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым у «крадзяжы сродкаў». Эўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ) раней прызнаў гэты прысуд неправасудным. Апазыцыянэр мае намер зноў абскардзіць рашэньне расейскага суду.

Вылучэньне Навальнага на пост прэзыдэнта Расеі падтрымалі амаль 600 тысяч чалавек. У рэгіёнах адкрыліся дзясяткі перадвыбарчых штабоў апазыцыянэра.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG