Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд аштрафаваў Telegram за адмову супрацоўнічаць з ФСБ


Суд у Маскве выпісаў Telegram штраф памерам 800 тыс. рублёў. Мэсэнджэр адмовіўся выканаць запыт ФСБ выдаць інфармацыі для дэкадаваньня паведамленьняў карыстальнікаў.

«Прызнаць Telegram Messenger LLP вінаватым ва ўчыненьні адміністрацыйнага правапарушэньня і прызначыць пакараньне ў выглядзе адміністрацыйнага штрафу памерам 800 тысяч рублёў», — пастанавіла судзьдзя Юлія Данільчык.

Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях Расеі прадугледжвае за гэтае парушэньне штраф да 1 млн. рублёў.

12 ліпеня 2017 году Фэдэральная служба бясьпекі Расеі накіравала запыт у лёнданскі офіс Telegram. У ім спэцслужба паведаміла аб неабходнасьці падаць да 16 ліпеня інфармацыю па шасьці тэлефонных нумарах, на якія былі адкрыты акаўнты ў мэсэнджэры Паўла Дурава.

Цяпер Telegram захоўвае ўсю перапіску карыстальнікаў, за выключэньнем паведамленьняў у сакрэтных чатах, на сваіх сэрвэрах, разьмешчаных у розных месцах сьвету, у тым ліку ў Лёндане, Сынгапуры і Сан-Францыска, кажуць у кампаніі.

У канцы верасьня ў Дурава ўзьніклі праблемы з уладамі Ірану, якія абвінавацілі яго ў тым, што Telegram стаў інструмэнтам для камунікацыі баевікоў «Ісламскай дзяржавы», а таксама для гандлю наркотыкамі і распаўсюджваньня дзіцячай парнаграфіі. Дураў з абвінавачаньнямі не пагадзіўся.

Як і Расея, Іран патрабуе, каб Telegram разьмяшчаў свае сэрвэры на тэрыторыі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG