Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнт Аўстрыі прайшлі пяць партый. Перамагаюць кансэрватары Курца, якога называлі «выпускніком школы»


У Аўстрыі, паводле папярэдніх вынікаў парлямэнцкіх выбараў, лідзіруе кансэрватыўная Аўстрыйская народная партыя. За яе аддалі свае галасы 36,5% галасоў. Аўстрыйская партыя свабоды набірае 29,4% галасоў, у сацыял-дэмакратаў 23 працэнты.

Канцлерам краіны пры такім разьмеркаваньні парлямэнцкіх месцаў стаць 31-гадовы Себаст’ян Курц, цяперашні міністар замежных спраў Аўстрыі. Ён лічыць сваімі палітычнымі апанэнтамі сацыял-дэмакратаў, прапаноўваючы, сярод бліжэйшых неадкладным мер, рэзка абмежаваць колькасьць мігрантаў, якія прыбываюць у Аўстрыю. Большасьць у парлямэнце Курц зможа стварыць на аснове кааліцыі з крайне правай Аўстрыйскай партыяй свабоды.

Канчатковыя вынікі выбараў будуць вядомыя ў панядзелак. Чатырохпрацэнтны барʼер удалося пераадолець партыі «Новая Аўстрыя» (каля шасьці працэнтаў галасоў) і партыя «Зялёныя» (больш за чатыры адсоткаў).

Цяпер Курц займае пасаду міністра ў пытаньнях Эўропы, інтэграцыі і замежных спраў краіны. На гэтай пасадзе ён у 2015 наведваў Беларусь і сустракаўся з Лукашэнкам.

Сэбастʼян Курц нарадзіўся ў 1986 годзе ў Вене. У 2013 годзе ён стаў самым маладым міністрам замежных справаў у Эўропе. На той момант Курц яшчэ ня скончыў вучобу ў венскім унівэрсытэце, дзе вывучаў права, таму і атрымаў мянушку «выпускнік школы».

XS
SM
MD
LG