Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлерам Аўстрыі можа стаць Сэбаст’ян Курц, які ў 2015 годзе сустракаўся з Лукашэнкам. Архіўнае відэа


Сэбаст’ян Курц.

У Аўстрыі праходзяць датэрміновыя выбары ў парлямэнт. У іх удзельнічаюць 16 партый.

Паводле апытаньняў, самыя высокія шанцы на перамогу ў кансэрватыўнай «Народнай партыі». Яе ўзначальвае міністар замежных спраў Аўстрыі Сэбастʼян Курц. Яму 31 год. Падчас перадвыбарчай кампаніі ён шмат казаў аб барацьбе з нелегальнай міграцыяй. У выпадку перамогі ён стане канцлерам.

Па прагнозах аналітыкаў, кіруючая партыя, хутчэй за ўсё, будзе аўтсайдэрам. Таксама за большасьць месцаў у парлямэнце змагаюцца Лібэральная партыя і партыя зялёных.

Цяпер Курц займае пасаду міністра ў пытаньнях Эўропы, інтэграцыі і замежных спраў краіны. На гэтай пасадзе ён у 2015 наведваў Беларусь і сустракаўся з Лукашэнкам.

Сэбастʼян Курц нарадзіўся ў 1986 годзе ў Вене. У 2013 годзе ён стаў самым маладым міністрам замежных справаў у Эўропе. На той момант Курц яшчэ ня скончыў вучобу ў венскім унівэрсытэце, дзе вывучаў права, таму і атрымаў мянушку «выпускнік школы».

XS
SM
MD
LG