Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Родныя Арцёма Басьцюка будуць абскарджваць закрыцьцё справы аб гібелі сына


Пра гэта Свабодзе паведаміла маці загінулага салдата Тацьцяна Басьцюк.

12 кастрычніка стала вядома, што Сьледчы камітэт вырашыў завяршыць расьсьледаваньне. «Праз адсутнасьць грамадзка-небясьпечнага дзеяньня, прадугледжанага крымінальным заканадаўствам», — гаворыцца ў паведамленьні, якое атрымала сям’я Басьцюкоў.

«Мы вельмі ўзрушаныя гэтым. Цяпер нават ня можам падрабязна камэнтаваць. Зьбіраемся абскарджваць рашэньне Сьледчага камітэту, адвакат падрыхтаваў хадайніцтва», — расказала Свабодзе Тацьцяна Басьцюк.

25-гадовы Арцём Басьцюк быў знойдзены павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі № 25849 пад Барысавам. Паводле родных, за некалькі тыдняў да сьмерці ён у прысутнасьці бацькоў называў камандзіру імёны і прозьвішчы тых вайскоўцаў, якія аказвалі на яго ціск.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG