Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства Расеі ў Пхэньяне: Паўночная Карэя прызнала Крым расейскім


Пхеньян
Пхеньян

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс Мэдуза са спасылкай на старонку пасольства ў Фэйсбуку.

Як вынікае з нататкі, пасольства зьвярнулася ў МЗС КНДР па камэнтар пасьля выданьня ў Паўночнай Карэі новага палітычнага атлясу сьвету. «Мы зьвярнулі ўвагу на тое, што паўвостраў Крым ужо афарбаваны ў расейскія колеры», — адзначылі ў пасольстве.

«Як нам растлумачылі ў МЗС КНДР, рэспубліка паважае вынікі рэфэрэндуму ў Крыме аб уваходжаньні паўвострава ў склад Расейскай Фэдэрацыі, лічыць яго вынікі легітымнымі і цалкам адпаведнымі міжнародна-прававым нормам», — напісалі супрацоўнікі пасольства ў афіцыйным Фэйсбуку дыппрадстаўніцтва РФ.

КНДР галасавала супраць рэзалюцыі ААН аб тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, прынятай у сакавіку 2014 году пасьля далучэньня Крыму да Расеі. Акрамя Паўночнай Карэі і Расеі супраць прагаласавалі Армэнія, Беларусь, Балівія, Венэсуэла, Зімбабвэ, Куба, Нікарагуа, Сырыя і Судан. За прыняцьцё рэзалюцыі прагаласавалі 100 краінаў, 58 устрымаліся і 24 не прымалі ўдзелу ў галасаваньні.

У сьнежні 2014 году прадстаўнік МЗС КНДР заявіў у інтэрвію ТАСС, што Пхэньян лічыць далучэньне Крыму да Расеі «цалкам апраўданым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG