Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін пагутарылі толькі «на нагах»


Уладзімір Пуцін.
Уладзімір Пуцін.

Памочнік прэзыдэнта Расеі Юры Ўшакоў сказаў, што кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін ня мелі асобнай сустрэчы ў Сочы.

Яны пагутарылі толькі «на нагах», перадае ТАСС.

Лукашэнка ў Сочы меў сустрэчу з прэзыдэнтам Узбэкістану Шаўкатам Мірзіёевым, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Сочы 10 кастрычніка для ўдзелу ў самітах СНД і ЭАЭС. Падчас выступу на саміце кіраўнік Беларусі скрытыкаваў СНД.

Пуцін правёў асобныя сустрэчы з шэрагам кіраўнікоў краін садружнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG