Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 крытычных заўваг Аляксандра Лукашэнкі на адрас СНД


Уладзімір Пуцін, Аляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў падчас саміту ў Сочы

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы ў вузкім складзе раскрытыкаваў дзейнасьць Садружнасьці незалежных дзяржаў.

«Мы па-ранейшаму топчамся на месцы. Заяву пра запатрабаванасьць Садружнасьці трэба падмацаваць канкрэтнымі дзеяньнямі».

«З аднаго боку, заяўляем аб адкрытасьці ў гандлі, з другога — не дапускаем адзін аднаго да закупак у дзяржсэктары, які фармуе буйную долю рынку».

«Зьбіраюцца экспэрты, бяруць стары тэкст, мяняюць месцамі абзацы і накіроўваюць дакумэнт на разгляд. І так гадамі».

«Калі гэтая структура (Міжпарлямэнцкая асамблея СНД) не працуе, можа, і адмовіцца ад яе? Чыноўнікаў плодзім незьлічоную колькасьць, а толку мала».

«Мы і самі тут на высокім узроўні прымаем рашэньні і не заўсёды рэалізоўваем іх. Дый рашэньні, паглядзіце, ня нашага ўзроўню: нейкія заявы і іншае».

«Пытаньні бясьпекі — яны ўжо ня стукаюцца ў дзьверы, яны ўжо ў нашу хату ўварваліся. Мы іх абыходзім сарамліва: ці то мы баімся паставіць гэтыя пытаньні, ці то разумеем, што ня можам іх вырашыць».

«Робім выгляд, што ўсё ў нас добра, зьбіраемся, заявы робім, а па сутнасьці вельмі нізкая эфэктыўнасьць».

«Я б пагадзіўся з тым, каб у ЭАЭС было і парлямэнцкае вымярэньне, таму што ёсьць што там абмяркоўваць. Трэба да прытомнасьці прыводзіць нашы постсавецкія структуры».

Глядзець камэнтары (4)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG