Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей пракамэнтаваў магчымую паездку Лукашэнкі ў Брусэль


Уладзімер Макей, архіўнае фота

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 10 кастрычніка заявіў, што рашэньне пра ўзровень удзелу ў саміце «Ўсходняга партнэрства» будзе прынятае «ў свой час».

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

«Натуральна, мы будзем аналізаваць усе акалічнасьці. Бліжэйшым часам да нас плянуюцца візыты высокапастаўленых дзеячаў Эўрапейскага Зьвязу», — сказаў Макей у Сочы, дзе праходзіць пасяджэньне міністраў замежных спраў краін СНД.

Напярэдадні брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк паведаміў са спасылкай на крыніцы ў Эўразьвязе, што ЭЗ гатовы вітаць беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку на саміце «Ўсходняга партнэрства», які адбудзецца ў лістападзе ў Брусэлі.

Паводле крыніцы ў ЭЗ, Беларусь была запрошаная ўзяць удзел у саміце 24 лістапада ў Брусэлі «без абмежаваньняў» — гэтак жа, як і пяць іншых чальцоў «Усходняга партнэрства»: Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Малдова і Ўкраіна.

Саміт у Брусэлі будзе ўжо пяты па ліку. Першы прайшоў у Празе ў 2009 годзе, другі — у Варшаве ў 2011-м, трэці — у Вільні ў 2013-м, чацьвёрты — у Рызе ў 2015 годзе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG