Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар «Таксі Алмаз 7788» сплаціў 1,4 мільёна рублёў шкоды. Яго перавялі пад хатні арышт


Дырэктар службы таксі 7788 Віктар Пузікаў, архіўнае фота
Дырэктар службы таксі 7788 Віктар Пузікаў, архіўнае фота

Зьмененая мера стрыманьня дырэктару ААТ «Таксі Алмаз 7788». Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.

«У ходзе расьсьледаваньня крымінальнай справы абвінавачаны чыніць садзейнічаньне сьледзтву ва ўсталяваньні супрацьпраўнай дзейнасьці, раскаяўся ва ўчыненым, а таксама сплаціў у поўным аб’ёме ўсю шкоду, вызначаную па справе на цяперашні час. Сплачаная шкода склала больш як 1 мільён 400 тысяч рублёў (больш за 14 мільярдаў да дэнамінацыі, — цытуе яе словы БелаПАН. — З улікам адзначаных абставінаў сьледзтвам прынятае рашэньне пра зьмяненьне ў дачыненьні да дырэктара ААТ дзейнай меры стрыманьня ў выглядзе зьмяшчэньня пад варту на хатні арышт. Дадзенае рашэньне санкцыянаванае пракурорам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG