Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Статкевіча вывезьлі з турмы на Акрэсьціна ў Ленінскі РУУС


Пра гэта паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч. Сёньня яна прыйшла ў турму на Акрэсьціна сустрэць мужа, але там паведамілі, што Статкевіча ў іх няма.

Мікола Статкевіч быў асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі, якая праходзіла ў Мінску 3 ліпеня, і сёньня меўся выйсьці на волю.

2, 3 і 4 кастрычніка за ўдзел у акцыі акцыі 8 верасьня да штрафаў і сутак былі асуджаныя Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Марына Адамовіч, Антось Жылка і іншыя. Статкевіча судзілі завочна і далі 5 сутак, якія яму яшчэ належыць адбыць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG