Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Украіны Кізім: У справе ўкраінскага каналу ў Беларусі застаюцца тэхнічныя пытаньні


Фота ©Shutterstock

Кіраўнік дыпляматычнай місіі Ўкраіны ў Беларусі паведаміў, што два тыдні таму ўкраінскі бок перадаў Беларусі ўсю неабходную дакумэнтацыю.

Пра гэта Ігар Кізім сказаў падчас адкрыцьця курсаў украінскай мовы ў Менску.

«Два тыдні таму беларускаму боку была перададзена ўся неабходная тэхнічная інфармацыя... Ёсьць канал, ёсьць матэрыял, які можна выкарыстоўваць. Больш за тое, сёньня мы гаворым ня толькі пра тэлеканал, але і пра адкрыцьцё ў Менску бюро агенцтва „Укрінформ“. Каб была магчымасьць абменьвацца інфармацыяй», — сказаў амбасадар Ігар Кізім.

Ён зазначыў, што такія крокі вельмі важныя ў справе разуменьня адзін аднаго.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG