Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знаёмы пахваліўся, што дамогся, каб яго дачку ў пашпарце напісалі не беларускай лацінкай «Safija», а «Sophia».

Беларускамоўныя выданьні лацінкай.
Беларускамоўныя выданьні лацінкай.

Я ўспомніў, як палякі Літвы дамагаліся, каб у пашпарце іхныя імёны пісалі згодна з правіламі польскай, а не літоўскай мовы. Юрыдычным абгрунтаваньнем сталася ўзаконеная польская нацыянальная меншасьць у Літве.

Я прапанаваў свайму знаёмаму рэгістравацца ў Беларусі як расейская меншасьць і не выкручваць мозг работнікам пашпартнага стала, а дзейнічаць законна.

Знаёмы ад маёй прапановы адмовіўся: «Мы ж беларусы!». І ўдакладніў: «Я за тое, каб хто як хоча, так і запісваецца».

«Тады давай адменім іспыты па мовах. Толькі не крыўдуй, калі цябе не зразумеюць у самы адказны для цябе момант — пераблытаюць аналізы ў лякарні, заблякуюць уезд у шэнген-зону ці пазбавяць мільённай спадчыны стрыечнага дзеда з Парагваю».

А калі казаць не аб практычным, а сымбалічным рэзоне, беларуская лацінка — гэта як герб і сьцяг.

Лацінка — частка гісторыі і сучаснасьці. Лацінка — адзін са складнікаў беларускай адметнасьці.

Беларуская лацінка доўгі час была забароненая, як бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоня». І вось лацінка вярнулася. Тое, што ты не да канца разумееш яе, ня значыць, што лацінкай можна грэбаваць. Прыгадай, як ты прызвычайваўся да БЧБ і «Пагоні».

Беларуская лацінка — гэта тое самае зьвяно, якое робіць усіх нас роўнымі пад словамі «Мы ж беларусы!»

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG