Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Дзярждумы РФ: расейцы, узятыя ў палон у Сырыі, былі забітыя


Рыгор Цуркану (зьлева) і Раман Забалотны
Рыгор Цуркану (зьлева) і Раман Забалотны

Расейцы Раман Забалотны і Рыгор Цуркану, якія трапілі ў Сырыі ў палон, былі забітыя яшчэ 3 кастрычніка. Пра гэта РІА Навіны паведаміў дэпутат Дзярждумы Расеі Віктар Вадалацкі.

3-га кастрычніка падкантрольнае тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава» агенцтва «Амак» апублікавала відэа, на якім Забалотны і Цуркану назвалі свае імёны. Паводле слоў дэпутата, пасьля гэтага ад палонных патрабавалі прамовіць на камэру, што яны ўступаюць у «Ісламскую дзяржаву». Пасьля адмовы выканаць патрабаваньне Забалотнага і Цуркану забілі.

Раней у чацьвер пра сьмерць Забалотнага паведаміў дэпутат гарадзкой думы Растова-на-Доне Анатоль Катляроў.

Напярэдадні брат аднаго з палонных Раман Цуркану паведаміў Радыё Свабода, што Рыгор ваяваў у Сырыі ў складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэра». Пазьней сямʼя Цуркану распавяла, што супрацоўнікі ФСБ запатрабавалі ад іх «не падымаць шум» і запэўнілі, што іх сына вызваляць. Забалотнага апазнала арганізацыя казакаў з Растоўскай вобласьці.

У Мінабароны Расеі афіцыйна адмаўляюць, што ў Сырыі патрапілі ў палон расейскія вайскоўцы. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што Крэмль «старанна праверыць» гэтую інфармацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG