Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ запатрабавала, каб сям’я расейца, які патрапіў у палон у Сырыі, «не ўзьнімала шум»


Расейцы, якія, як мяркуецца, патрарілі ў палон у Сырыі. Зьлева - Рыгор Цуркану.

Супрацоўнікі ФСБ запатрабавалі ад бацькоў расіяніна Рыгора Цуркану, які патрапіў у палон у Сырыі, «не ўзьнімаць шум». Пра гэта самі бацькі Цуркану паведамілі Радыё Свабода.

Напярэдадні падкантрольнае тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава» агенцтва «Амак» апублікавала відэа, на якім зьнятыя нібыта захопленыя ў палон расейскія грамадзяне. Адзін зь іх прадстаўляецца Раманам Забалотным. Імя другога палоннага — Рыгор Цуркану.

Цуркану, як мяркуецца, ваяваў у Сырыі ў складзе прыватнай расейскай вайсковай кампаніі Вагнэра. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў яго брат Раман. Ён адзначыў, што Цуркану зьехаў у Сырыю ў траўні і хаваў сваю «камандзіроўку».

Здымачная група Радыё Свабода у сераду прыехала ў дом сямʼі Цуркану. Брат Рыгора, які яшчэ раніцай быў гатовы сустрэцца з журналістамі асабіста, пасьля абеду перастаў адказваць на тэлефонныя званкі.

Бацькі Цуркану распавялі, што ім «патэлефанавалі невядомыя», запэўнілі, што іх сына вызваляць, і сказалі «не ўзьнімаць шум». Пазьней яны прызналіся, што званок быў «з ФСБ».

У Мінабароны Расеі афіцыйна адмаўляюць, што ў Сырыі патрапілі ў палон расейскія вайскоўцы. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што Крэмль «старанна праверыць» гэтую інфармацыю.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG