Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля «Захад-2017» кіраўнікі літоўскага парлямэнту праінспэктавалі мяжу з Беларусьсю і Расеяй


Кіраўніцтва парлямэнту Літвы 5 кастрычніка наведвае літоўска-беларускую і літоўска-расейскую межы, каб азнаёміцца ​​са спэцыфікай аховы зьнешніх межаў Шэнгенскай зоны.

Сьпікер парлямэнту Віктарас Пранцкеціс і яго намесьнікі ў суправаджэньні міністра ўнутраных справаў Эймуціса Місюнаса і кіраўніка Службы аховы дзяржмяжы Рэнатаса Пажэлы наведаюць участак мяжы з Калінінградзкай вобласьцю, які ахоўваюць памежнікі Вішціцкай заставы і ўчастак мяжы з Беларусьсю, які ахоўваюць пагранічнікі Друскеніцкай заставы.

Палітыкам прадэманструюць парадак аховы зьнешніх межаў Эўразьвязу і Шэнгенскай зоны, прадэманструюць тэхналёгіі, якія выкарыстоўваюць памежнікі, абсталяваньне, узбраеньне і гэтак далей. Да 2020 году Літва плянуе пабудаваць плот на мяжы з Беларусьсю і Расеяй.

Агульная працягласьць літоўска-беларускай мяжы складае 678,82 км, а літоўска-расейскай — 253,7 км па сушы. На дадзены момант каля 33% гэтай мяжы кантралююць пры дапамозе сучасных тэхналёгій, паведамляе інфармацыйнае агенцтва DELFI.

Напярэдадні расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» у Літве стварылі сайт, каб запабегчы расейскага ўварваньня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG