«Днямі мы выдалі ім (CNN) прадпісаньне. Яно загадвае тэлеканалу і вяшчальніку ліквідаваць выяўленыя намі парушэньні ў тэрмін да 11 кастрычніка. Па законе „Аб сродках масавай інфармацыі“, калі прадпісаньне ня будзе выканана, то ліцэнзія на вяшчаньне можа быць прыпыненая Раскамнаглядам», — заявіў намесьнік кіраўніка ведамства Вадзім Субоцін.
Тэлекампанія CNN атрымала адміністрацыйнае папярэджаньне за няправільнае ўказаньне ў эфіры зыходных дадзеных.
Раней прадстаўнік Раскамнагляду растлумачыў, што «кампанія CNN атрымала адміністрацыйнае папярэджаньне за досыць банальнае парушэньне: няправільныя выходныя дадзеныя, якія яны па законе павінны паведамляць у эфіры». Ён дадаў, што «Такое часта здараецца».