Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: Спрэчка паміж урадамі Гішпаніі і Каталёніі — «выключна ўнутрыгішпанская справа»


Дзьмітры Мірончык

Спрэчка паміж урадамі Гішпаніі і аўтаномнай правінцыі Каталёнія павінна вырашацца мірным шляхам. Пра гэта заявіў журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

«У дачыненьні да спрэчкі паміж урадам Гішпаніі і ўрадам аўтаномнай правінцыі Каталёнія Міністэрства замежных спраў зыходзіць з таго, што гэтая спрэчка зьяўляецца выключна ўнутрыгішпанскай справай і павінна вырашацца мірным шляхам у рамках заканадаўства Гішпаніі», — сказаў Дзьмітры Мірончык.

Эўрапейская камісія прызнала рэфэрэндум аб незалежнасьці, які прайшоў 1 кастрычніка ў Каталёніі і суправаджаўся масавымі сутыкненьнямі ўдзельнікаў з паліцыяй, незаконным. Адначасова Эўракамісія заклікала гішпанскія ўлады да дыялёгу з прыхільнікамі незалежнасьці Каталёніі.

«У адпаведнасьці з канстытуцыяй Гішпаніі ўчарашняе галасаваньне ў Каталёніі было незаконным», — заявіў у Брусэлі афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі Маргарытыс Схінас. На думку Эўракамісіі, незалежнасьць Каталёніі — унутраная справа Гішпаніі, якая павінна вырашацца згодна з гішпанскай канстытуцыяй.

Прэзыдэнт каталёнскага Жэнэралітату Карлэс Пудждэмон абвясьціў увечары 1 кастрычніка, што пасьля рэфэрэндуму каталёнцы «здабылі права мець незалежную дзяржаву».

XS
SM
MD
LG