Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія прызнала каталёнскі рэфэрэндум незаконным


Эўрапейская камісія прызнала рэфэрэндум аб незалежнасьці, які прайшоў у нядзелю ў Каталёніі і які суправаджаўся масавымі сутыкненьнямі ўдзельнікаў з паліцыяй, незаконным.

Адначасова Эўракамісія заклікала гішпанскія ўлады да дыялёгу з прыхільнікамі незалежнасьці Каталёніі.

«У адпаведнасьці з канстытуцыяй Гішпаніі ўчарашняе галасаваньне ў Каталёніі было незаконным», — заявіў у панядзелак на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі Маргарытыс Схінас.

На думку Эўракамісіі, незалежнасьць Каталёніі — унутраная справа Гішпаніі, якая павінна вырашацца згодна з гішпанскай канстытуцыяй.

«Каталёнія здабыла права на незалежную дзяржаву», — прэзыдэнт аўтаномнай улады Каталёніі.

XS
SM
MD
LG