Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэскія комікі даплылі да Чорнага мора. Але без аднаго чальца экіпажу


Зоркі нарвэскай тэлевізіі Ойстэн Бака, Торы Мэнтʼярві і Рунэ Гокстад, якія плывуць з Фінляндыі ў Турцыю, даплылі да Хэрсону ва Ўкраіне. Далейшы курс ў Стамбул яны працягнуць без Торы Мэнтʼярві.

Пасьля шасьці тыдняў падарожжа Мэнт’ярві пакінуў яхту з прычыны траўмы калена. У нядзелю ён вярнуўся ў Нарвэгію. Бака і Рунэ плывуць у дадзены момант у напрамку Адэсы.

Папулярныя комікі нарвэскай тэлерадыёкампаніі NRK, шоў якіх зьбіраюць мільённую аўдыторыю, здымаюць цыкль перадачаў пра прыгоды на Дняпры. Больш за два тыдні яны плылі па яе беларускім адрэзку.

Нарвэскія комікі здымаюць шоў пра Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG