Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каталёніі абстаноўка абвастраецца. Жывое ўключэньне з Барсэлёны


У Каталёніі адкрыліся некаторыя ўчасткі для галасаваньня на рэфэрэндуме аб незалежнасьці рэгіёну. Лідэры Каталёніі заяўляюць, што забаронены цэнтральнымі ўладамі Гішпаніі рэфэрэндум адбудзецца, нягледзячы на высілкі Мадрыду яго не дапусьціць.

Улады Каталёніі заявілі, што выбарнікі маюць права прагаласаваць на любым участку. Больш за тое, ім дазволілі прыходзіць са сваімі бюлетэнямі, раздрукаванымі на прынтары.

Паліцыя напярэдадні закрыла больш за палову школаў, дзе абсталяваныя ўчасткі для галасаваньня. Паліцыянты блякуюць уваходы ў будынкі, спрабуюць забраць бюлетэні. У прыгарадзе Барсэлёны адбыліся сутычкі з паліцыяй.

Лідэр Каталёніі Карлэс Пудждэмон будзе галасаваць у горадзе Жырона. Там на ўчастку ўжо знаходзяцца паліцыянты.

Карэспандэнт Свабоды Аляксей Знаткевіч знаходзіцца ў Барсэлёне і вядзе жывую трансьляцыю зь месца падзей. Сачыце за навінамі на нашым сайце.

У Каталёніі на ўчастку адкрылі страляніну, актывісты начуюць у школах

Што цяпер адбываецца ў Каталёніі — жывое ўключэньне з Барсэлёны. Відэа

«Каталёнія — гэта Гішпанія!»: у Мадрыдзе мітынгуюць супраць рэфэрэндуму. Відэа

XS
SM
MD
LG