Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што цяпер адбываецца ў Каталёніі — жывое ўключэньне з Барсэлёны. Відэа


Адмысловы карэспандэнт Свабоды Аляксей Знаткевіч знаходзіцца ў Каталёніі, дзе на заўтра заплянаваны рэфэрэндум аб незалежнасьці. Ён перадае з Барсэлёны.

Гішпанская паліцыя ў суботу апячатала школы Каталёніі, у якіх плянавалася адкрыць участкі для галасаваньня на рэфэрэндуме аб незалежнасьці аўтаномнай вобласьці. Там начавалі прыхільнікі рэфэрэндуму разам са сваімі дзецьмі. Гішпанскі ўрад заявіў, што зачыненыя ўжо 1 300 з 2 300 выбарчых участкаў.

У суботу ж паліцыя захапіла цэнтар тэлекамунікацыяў і інфармацыйных тэхналёгіяў у Барсэлёне, дзе павінны былі фіксавацца вынікі онлайн-галасаваньня.

У Барсэлёну перакінутыя дадаткова дзясяткі тысячаў паліцэйскіх і цывільных гвардзейцаў.

Каталёнская паліцыя
Каталёнская паліцыя

Мадрыд лічыць прызначаны на 1 кастрычніка рэфэрэндум у Каталёніі незаконным і спрабуе перашкодзіць яго правядзеньню.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG