Суразмоўца агенцтва ўдакладніў, што ў адпаведным дакумэнце Шрэдэр, які займае пасаду старшыні камітэту акцыянэраў кампаніі Nord Stream AG, характарызуецца як «аўтарытэтны палітык сусьветнага маштабу», які таксама валодае «выключнымі кампэтэнцыямі і досьведам».
Пасяджэньне, на якім будзе абраны новы кіраўнік рады дырэктараў, прызначанае на 29 верасьня і мае адбыцца ў Санкт-Пецярбургу.
Пра тое, што ўрад Расеі вылучыў Герхарда Шрэдэра ў раду дырэктараў «Роснефти», стала вядома ў жніўні. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель выступіла з крытыкай гэтага рашэньня. Яна, у прыватнасьці, нагадала, што «Роснефть» уваходзіць у санкцыйны сьпіс Эўразьвязу.