Пра гібель Хабарава паведамляе дасьледчая група Conflict Intelligence Team (CIT). Паводле дадзеных групы, вайсковец перад адпраўкай у Сырыю ваяваў на баку прарасейскіх сэпаратыстаў у Данбасе.
Пра гібель Тэрбулатава паведаміла інтэрнэт-выданьне «Кавказ. Реалии» (праект Радыё Свабода). Загінулы, як сьцьвярджаецца, служыў у Сырыі ў вайсковай паліцыі. CIT адзначае, што 20 верасьня міністэрства абароны Расеі паведаміла аб тым, што 30 байцоў ваеннай паліцыі ў сірыйскай правінцыі Ідліб трапілі ў акружэньне. Аб загінулых у ведамстве не заяўлялі.
На мінулым тыдні стала вядома пра гібель у Сырыі пяцёх расейскіх вайскоўцаў, у іх ліку генэрал-лейтэнанта Валерыя Асапава.
Усяго, паводле дадзеных Reuters, толькі з пачатку 2017 году ў Сырыі загінулі прынамсі 40 расейскіх вайскоўцаў. Мінабароны Расеі афіцыйна пацьвердзіла гібель толькі 10 расейцаў.