Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка падпісаў закон пра абавязковае выкладаньне ў школах на ўкраінскай мове


Украінскія школьнікі. Крывы Рог. 2017 год.
Украінскія школьнікі. Крывы Рог. 2017 год.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон «Аб адукацыі», які ўводзіць украінскую мову ў якасьці абавязковай мовай выкладаньня ў дзяржаўных школах, пачынаючы зь пятай клясы. Парашэнка падпісаў гэты закон 25 верасьня, нягледзячы на крытыку з боку шэрагу прадстаўнікоў этнічных меншасьцяў. Законапраект не забараняе навучаньне іншым мовам; студэнты могуць вывучаць родную мову як асобны прадмет.

Аднак гэта не зьняло асьцярогі такіх груп насельніцтва як расейцы, палякі, румыны і вугорцы. Усе зь іх маюць значныя этнічныя супольнасьці ва Украіне.

Расея асабліва рэзка раскрытыкавала закон, які, паводле ацэнкі Крамля, быў распрацаваны для «гвалтоўнага ўстанаўленьня монаэтнічнага моўнага рэжыму ў шматнацыянальнай дзяржаве». Парашэнка пры падпісаньні законапраекту настойваў на тым, што ён «адпавядае эўрапейскім стандартам і зьяўляецца прыкладам для суседніх краінаў». Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

Акцыя за навучаньне на ўкраінскай мове ў Дняпры (былым Днепрапятроўску). Травень 2017.
Акцыя за навучаньне на ўкраінскай мове ў Дняпры (былым Днепрапятроўску). Травень 2017.

«Закон падымае ролю ўкраінскай мовы як дзяржаўнай мовы ў адукацыйным працэсе», — адзначаецца ў заяве. «Закон забясьпечвае роўныя магчымасьці для ўсіх... Ён гарантуе кожнаму выпускніку моцныя моўныя навыкі, неабходныя для пасьпяховай кар’еры ва Ўкраіне».

Патрабаваньне закону адмяняе закон 2012 году, прыняты пры прэзыдэнце Віктары Януковічы, які ўцёк у Расею падчас масавых вулічных пратэстаў у Кіеве.

Як украінцы перавядуць усю адукацыю на родную мову

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG