Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН пра Крым: зьнікненьні людзей, катаваньні і незаконныя дэпартацыі


Малітва ў Крыме ў падтрымку палітвязьняў, 23 верасьня 2017
Малітва ў Крыме ў падтрымку палітвязьняў, 23 верасьня 2017

Сытуацыя з правамі чалавека ў Крыме значна пагоршылася пасьля анэксіі паўвострава Расеяй, гаворыцца ў новым дакладзе ААН.

Сярод сурʼёзных парушэньняў — зьнікненьні людзей, неапраўданыя арышты, катаваньні і незаконныя дэпартацыі, паведамілі ў офісе вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН. Экспэрты падкрэсьлілі, што ад дзеяньняў расейскіх уладаў асабліва пацярпелі крымскія татары.

У дакладзе адзначаецца, што дзесяткам тысячаў жыхароў анэксаванага Крыму накінулі расейскае грамадзянства, тыя, хто адмовіўся пераходзіць у яго, сутыкнуліся зь вялікімі цяжкасьцямі. У прыватнасьці, дзяржаўным службоўцам пагражалі звальненьнем, калі яны не прымуць грамадзянства Расеі.

Зьмена законаў на расейскія стварыла цяжкасьці для некамэрцыйных арганізацыяў, СМІ і рэлігійных грамадаў на паўвостраве. Правы праціўнікаў анэксіі на свабоду выказваньняў, мірныя сходы і веравызнаньня неаднаразова парушаліся. Усё гэта, як заяўляюць у ААН, ідзе насуперак Жэнэўскай канвэнцыі і парушае прынцыпы міжнароднага права. У дакладзе адзначаецца, што ўлады не змаглі эфэктыўна расьсьледаваць згаданыя выпадкі парушэньня правоў чалавека ў Крыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG