Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10-ы дзень пошукаў хлопчыка ў пушчы: «Ужо ня ведаем, што і думаць»


Тры тысячы чалавек шукалі зьніклага хлопчыка ў выходныя.
Тры тысячы чалавек шукалі зьніклага хлопчыка ў выходныя.

У выходныя дні ў пошуках 10-гадовага Максіма Мархалюка, які зьнік у Белавескай пушчы, бралі ўдзел некалькі тысяч чалавек, але вынікаў дагэтуль няма.

Максіма Мархалюка працягваюць шукаць ратавальнікі, вайскоўцы, міліцыя, памежнікі, лесьнікі, мясцовыя жыхары і валянтэры. Удзельнікі пошукавай апэрацыі чарговы раз агледзелі ўсе дамы ў вёсцы, гарышчы, калодзежы, каналізацыйныя люкі, прачасалі гектары лесу. Ніякіх вынікаў не дала і праца бесьпілётнікаў, а таксама гелікоптэраў зь цеплавізарамі.

Восьмыя суткі тысячы людзей шукаюць у пушчы зьніклага хлопчыка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:20 0:00

Маці зьніклага Максіма Мархалюка сказала Свабодзе, што яны папросту ўжо ня ведаюць, куды ісьці і дзе шукаць сына.

«Сёньня раніцай да нас прыходзілі псыхолягі з МНС і сказалі, што ніякіх навінаў з пошукаў нашага Максіма пакуль няма. Мы ўжо ня ведаем, што і думаць», — сказала Валянціна Мархалюк.

Крымінальная вэрсія ня ёсьць прыярытэтнай

У выступе на мясцовым тэлебачаньні намесьнік начальніка УУС Гарадзенскай вобласьці Аляксандар Шастайла, які курыруе пошукі, сказаў, што пакуль крымінальная вэрсія зьнікненьня хлопчыка не зьяўляецца прыярытэтнай.

Пошукавікі дапускаюць, што хлопчыка маглі напалохаць лясныя жывёлы.

Пошук 10-гадовага Максіма Мархалюка зь вёскі Новы Двор у Сьвіслацкім раёне доўжыцца ужо дзясяты дзень. Як расказалі Свабодзе ў Навадворскім сельсавеце, увечары 16 верасьня Максім катаўся па вуліцы на ровары побач са сваёй хатай, а потым нібыта накіраваўся ў лес.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG