Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры тысячы чалавек з усёй Беларусі сабраліся на пошукі хлопчыка ў пушчы


10-гадовага Максіма Мархалюка зь вёскі Новы двор у Сьвіслацкім раёне шукаюць ужо тыдзень. Ён зьнік увечары ў суботу, 16 верасьня.

У Навадворскім сельсавеце карэспандэнту Свабоды расказалі, што ўвечары 16 верасьня Максім катаўся па вуліцы на ровары побач са сваёй хатай, а потым нібыта накіраваўся ў лес.

«Іх дом стаіць побач зь лесам, на ўскрайку вёскі, а мэтраў за 500 у лесе ёсьць шалаш, яны там сям’ёй зьбіралі грыбы, — расказала спадарыня Надзея. — І вось пасьля гэтага зьнік. Маці ўвечары хадзіла, шукала, але безвынікова».

Спадарыня Надзея сказала, што Максіма шукаюць трэція суткі ўсім раёнам, прыехалі нават людзі з суседняга Бераставіцкага. Шукаюць з сабакамі, задзейнічаны верталёт. Знойдзены толькі ровар, на якім ён катаўся, а таксама кошык. Але гэта ўсё.

Максім Мархалюк вучыцца ў 5-й клясе. Хоць яму 12 каляндарных гадоў, выглядае ён ня болей за 8-9.

У пошуках задзейнічаны МНС і тысячы валянтэраў з усёй краіны. Створаны апэратыўны штаб. Паміж сабою людзі каапэруюцца праз сацыяльныя сеткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG