Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі загінуў расейскі генэрал-лейтэнант Валерый Асапаў


Ілюстрацыйнае фота. Расейскія вайсковыя ў Сірыі
Ілюстрацыйнае фота. Расейскія вайсковыя ў Сірыі

Валерый Асапаў загінуў падчас мінамётнага абстрэлу ў раёне сырыйскага гораду Дэйр эз-Зор. Снарад патрапіў у камандны пункт.

Паводле непацьверджаных зьвестак, у 2016 годзе Валеры Асапаў камандаваў адным з армейскіх корпусаў прарасейскіх сэпаратыстаў ва Ўкраіне.

Генэрал Асапаў — пяты расейскі вайсковы, пра гібель якога ў Сырыі стала вядома на прамінулым тыдні.

Згодна інфармацыйнаму агенцтву Reuters, толькі ад пачатку 2017 году ў Сырыі загінулі ня менш за 40 расейскіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG