Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна хоча рэфармаваць сваё войска пад стандарты NATO


Пётр Парашэнка і Джасьцін Трудо ў Таронта, 22 верасьня 2017
Пётр Парашэнка і Джасьцін Трудо ў Таронта, 22 верасьня 2017

«Дзьверы NATO павінны быць адкрытымі для Украіны», — заявіў Пётр Парашэнка на сустрэчы з прэмʼер-міністрам Канады Джасьцінам Трудо.

Яны абмеркавалі правядзеньне рэформаў ва Украіне, у прыватнасьці прывядзеньня ўкраінскіх Узброеных Сіл да стандартаў NATO.

«Прэмʼер-міністар і я абмеркавалі імкненьне Ўкраіны ў NATO і нашу працу па забесьпячэньні поўнай адпаведнасьці Узброеных Сіл Украіны стандартам Альянсу. Я хачу яшчэ раз пацьвердзіць — дзьверы Альянсу павінны быць адкрытымі для Украіны », — заявіў Парашэнка па выніках перамоваў з Трудо ў Таронта.

Па словах Парашэнка, украінскі бок чакае прызначэньня спэцыяльнага пасланьніка Канады па пытаньнях рэформаў ва Украіне.

Джасцін Трудо, у сваю чаргу, пацьвердзіў, што канадзкі бок аказвае падтрымку ў ажыцьцяўленьні рэформаў ва Украіне. «Украіна праводзіць рэформы ў надзвычай цяжкіх умовах, асабліва летась. Эканамічны рост павінен працягвацца, і ён працягваецца. Рашэньні, якія мусяць прымацца, вельмі цяжкія. І Канада ў гэтым пляне прыкладае ўсе намаганьні, каб быць заўсёды з Украінай і аказваць падтрымку », — адзначыў ён.

Візыт Пятра Парашэнка ў Канаду завяршаецца 23 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG