Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка аб’явіў падзяку чыноўнікам, якія навялі марафет на ягонай малой радзіме


Кляса з партай, за якой нібыта сядзеў Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі ўганараваў чыноўнікаў, якія з прыцягненьнем адміністрацыйнага рэсурсу прывялі да ладу ягоную малую радзіму.

У гэтым пераліку супрацоўнікі прадпрыемстваў лясной гаспадаркі, адмыслоўцы ў галіне права, кіраўнікі Менскага трактарнага заводу і г. д.

Сярод уганараваных дзяржаўных асобаў выбіваюцца два чыноўнікі: намесьнік старшыні Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Белавус і кіраўніца прадпрыемства «Інстытут Віцебскграмадзянпраект» Натальля Касабука.

Абое атрымалі прэзыдэнцкія падзякі за «значны асабісты ўнёсак у будаўніцтва інжынэрна-транспартнай інфраструктуры гарадзкога пасёлку Копысь Аршанскага раёну».

Агульнавядома, што Копысь — радзіма Аляксандра Лукашэнкі: тут ён нарадзіўся, вучыўся ў школе, пра што сьведчаць памятныя дошкі на фасадах будынкаў.

Апошнім часам Лукашэнка некалькі разоў наведваўся ў Копысь са сваімі падначаленымі; там праходзілі нарады, прысьвечаныя разьвіцьцю пэрспэктыў малых населеных пунктаў.

Сёлета ў ліпені была абазначана канцэпцыя стварэньня у пасёлках і вёсках якасных умоў для жыцьця, а «эталёнам» выбралі ўзорны аграгарадок на беразе Дняпра.

Такім чынам, Лукашэнка ўганараваў чыноўнікаў, якія з прыцягненьнем адміністрацыйнага рэсурсу давялі да ладу ягоную малую радзіму.

Гасьцініца, спарткомплекс, рэзыдэнцыя. На радзіме Лукашэнкі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG