Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталёнцы не ўпускаюць караблёў з гішпанскімі паліцыянтамі ў свае порты


Урад Каталёніі блякуе заход у свае порты караблёў, на якіх перавозяць супрацоўнікаў Цывільнай гвардыі і паліцыі з Мадрыду.

Урад Каталёніі блякуе заход ў свае парты караблёў, на якіх перавозяць супрацоўнікаў Цывільнай гвардыі і паліцыі, далучаных да захадаў бясьпекі пры рыхтаваньні і правядзеньні рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі 1 кастрычніка.

Пра гэта паведамляе газэта Diario са спасылкай на каталёнскія улады.

У прыватнасьці, газэта піша, што карабель, які мусіў зайсьці ў порт Палмас, перанакіравалі ў іншы порт на тэрыторыі Каталёніі, які кантралюецца Мадрыдам. Карабель вязе службоўцаў Міністэрства ўнутраных справаў Гішпаніі, накіраваных у Каталёнію пільнаваць парадку падчас рэфэрэндуму. Паводле плянаў міністэрства, тры караблі павінны дзяжурыць у портах Барсэлёны, Тарагоны і Жыроны. На іх можна разьмясьціь больш за 4 тысячы чалавек.

Паведамляецца, што працаўнікі порту Барсэлёны прынялі рашэньне не абслугоўваць караблёў, якімі МУС Гішпаніі перавозіць супрацоўнікаў паліцыі і Цывільнай гвардыі.

20 верасьня Цывільная гвардыя затрымала 13 службоўцаў ураду Каталёніі, каб перашкодзіць рыхтаваньню рэфэрэндуму аб незалежнасьці рэгіёну, які, паводле Мадрыду, ёсьць незаконным. Гэта прывяло да выбуху вулічных пратэстаў у Барсэлёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG