Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы гатовыя галасаваць за прыдуманых кандыдатаў на прэзыдэнта

Кожны пяты расейскі выбарнік прагаласаваў бы за прыдуманага кандыдата «Андрэя Сямёнава». Такі вынік экспэрымэнту аналітычнай арганізацыі «Левада-Цэнтар».

«Андрэй Сямёнаў» быў дададзены ў сьпіс рэальных палітыкаў: Пуціна, Зюганава, Жырыноўскага, Навальнага ды іншых.

11% апытаных адзначылі, што штосьці чулі пра «Андрэя Сямёнава». Паодле «Левада-цэнтру», экспэрымэнт ладзіўся таму, што ў грамадзкай думцы ў Расеі не адлюстраванае ўяўленьне пра магчымага пераемніка Ўладзіміра Пуціна на пасадзе прэзыдэнта Расеі.

XS
SM
MD
LG