Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нашчадкі


Жульен Дзюпрэ, «Сенакос» (1910)
Жульен Дзюпрэ, «Сенакос» (1910)

Пад канец 1970-х, калі я пайшоў ва ўнівэрсытэт, дзед западозрыў, што зямля, якую ён араў і абсейваў усё жыцьцё, можа застацца без гаспадарскага нашчадка.

— Навошта табе Варшава? — тлумачыў мне дзед на вакацыях. — Калі замала зямлі ў Ляхах, адсудзіш зямлю майго брата ў Бельску. Яго сын памёр, нікога больш не засталося. Дзялянка маёй сястры таксама ляжыць аблогай. Бяры хоць сёньня.

Кажуць, дзедаву справу насамрэч працягваюць ня дзеці, а ўнукі. Што дзедава я працягнуў?

Мы з братам не прадалі дзедавай зямлі, але мы яе не абсейваем. Таму, відаць, нам цяжэй апраўдацца, чым нашым аднагодкам, якія засталіся ў Ляхах на спадчыне сваіх дзядоў.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG