Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў: Правакацыйныя паводзіны расейскіх вайскоўцаў прымусілі Лукашэнку застацца дома 


Аляксандар Турчынаў

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў мяркуе, што пляны Аляксандра Лукашэнкі назіраць за актыўнай фазай вучэньняў супольна з Уладзімірам Пуціным адкарэктаваў цэлы шэраг фактараў.

«З прычыны павелічэньня пратэстных настрояў у Беларусі, зьвязаных з правядзеньнем вучэньняў „Захад-2017“ і правакацыйнымі паводзінамі расейскіх вайскоўцаў у дачыненьні да грамадзян Беларусі, Лукашэнка скасаваў сваю паездку ў Расею і прыняў рашэньне назіраць за вучэньнямі выключна на палігоне ў Беларусі», — сказаў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Апроч таго, Аляксандар Турчынаў, грунтуючыся на рэакцыях замежных назіральнікаў, дадаў, што ў часе вучэньняў не ўдалося адпрацаваць некаторыя манэўры.

«Эфэктыўнасьць дзеяньняў сухапутнаага і асабліва паветранага кампанэнту войскаў, задзейнічаных на вучаньні, была істотна зьменшана і „сапсавана“ з-за моцнага дажджу ў раёне вучэньняў», — адзначыў ён.

У той ж час, паводле яго дадзеных, рэальная, а не дэкляраваная саюзьнікамі колькасьць удзельнікаў манэўраў ацэньваецца ў 120 тысяч чалавек, звыш 10 тысяч адзінак баявой тэхнікі, каля 100 лятальных апаратаў і звыш 40 караблёў/падводных лодак рознага клясу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG