Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я — цэнтар Сусьвету… Ён, Сусьвет, круціцца вакол мяне», — кажа мой знаёмец Уладзімер, і дадае: «Я — Бог».

Не магу сказаць, што я Бог… А пра Сусьвет — тут, бадай, варта пагадзіцца.

З нараджэньнем новага чалавека нібы зьяўляецца новая галяктыка. Бо кожны чалавек — гэта сапраўдны космас думак, мрояў, летуценьняў, пачуцьцяў, дзеяў-учынкаў…Усё, што ёсьць на гэтым сьвеце, — круціцца-верціцца вакол мяне.

Гэта я саджаю дрэвы, гадую дзяцей… Гэта я шукаю (не капаю, а менавіта шукаю) жалю варты ўраджай бульбы ў старым бабуліным гародзе з адной старой яблыняй і маімі, яшчэ маладымі, яблынькамі ды ігрушамі…

Пакуль жыву, існуе і мой непаўторны, ні на які іншы непадобны Сусьвет.

Юрась Півуноў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG