Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці кажа, што кожны чалавек пэўны час у жыцьці бывае дужа «ўрэдны». Яе брат у маленстве быў вялікім неслухам-шкоднікам, праз што двойчы ледзь не загінуў, а раз быў біты маткай да паўсьмерці, дзякуй — адратавалі суседзі…

Я быў вельмі неспакойны першы год жыцьця: пастаянным плачам і бяссоньнем давёў маму да зьнясіленьня і саракакіляграмовай вагі…

Бацька пасьля інсульту праляжаў у бяспамяцтве пятнаццаць месяцаў, але дзень і ноч енчыў-скавытаў, як маяк у непагадзь, чым даймаў суседзяў і ледзь не забраў за сабой маці…

Цяпер ёй восемдзесят. Хваробы і час робяць сваю справу. Але мне здаецца, што «закон абавязковай шкоднасьці» тычыцца толькі мужчынаў.

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG