Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Башкартастане пасьля загаду Пуціна пройдзе мітынг у абарону роднай мовы


Заклік групы «Башкорт» да мітынгу ў абарону башкірскай мовы

У сталіцы Башкартастану Ўфе 16 верасьня адбудзецца акцыя ў абарону выкладаньня нацыянальнай мовы ў школах.

Як паведамляецца на старонцы групы «Башкорт» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», у адказ на запыт аб мітынгу 16 верасьня ў цэнтры Ўфы гарадзкія ўлады рэкамэндавалі правесьці акцыю 24 верасьня і ў аддаленым раёне. Актывісты заявілі, што і без дазволу ўладаў мітынг адбудзецца 16 верасьня на цэнтральнай плошчы.

Перад пачаткам гэтага навучальнага году бацькоў школьнікаў ўпершыню папрасілі адказаць на пытаньне, ці жадаюць яны, каб іх дзіця вывучала башкірскую мову. 14 верасьня кіраўнік Башкартастану Рустэм Хамітаў заявіў, што 75% бацькоў пагадзіліся на гэта.

Новая практыка ўведзеная пасьля таго, як у жніўні прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін аддаў распараджэньне генэральнай пракуратуры праверыць выкананьне правоў грамадзян на добраахвотнае вывучэньне няроднай мовы.

Пасьля гэтага ў нацыянальных рэспубліках многія бацькі сталі пісаць у школы заявы аб адмове ад абавязковага вывучэньня мясцовай мовы сваімі дзецьмі.

7 верасьня Міністэрства адукацыі Татарстану заявіла, што такая сытуацыя супярэчыць фэдэральным і рэгіянальным законам.

14 верасьня Рада старэйшынаў Чувашыі асудзіла заяву Пуціна, назваўшы яе чарговай атакай на мовы народаў Расейскай Фэдэрацыі.

Раней ува ўсіх школах нацыянальных рэспублік абавязкова вывучалі абедзьве афіцыйныя мовы — расейскую і нацыянальную.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG