Самай вялікай праблемай партыі Зянон Пазьняк назваў зьмену пакаленьняў.
«Зьмены, практычна, няма, бо Партыя апошнім часам амаль не папаўнялася. Гэта праблема, аднак, палітычнай пасіўнасьці ўсяго грамадзтва. Такое ўсюды. За 23 гады хамскай улады не зьявіліся беларускія арганізатары і нацыянальныя палітыкі (тыя, што зьявіліся, былі зьнішчаны) — гаворыцца ў звароце Пазьняка, зьмешчаным на сайце «Беларуская салідарнасьць».
Цяжкі час, на думку палітыка, можа скончыцца толькі тады, калі «нястомна будзем дзейнічаць».
Пазьняк анансаваў чарговы мітынг пад дэвізам «Вольная Беларусь» у Кіеўскім сквэры ў Менску. Ён адбудзецца 30-га верасьня і пройдзе ў знак пратэсту супраць расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі.