Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прадоўжыў санкцыі за парушэньне сувэрэнітэту Ўкраіны


Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, старшыня Рады Эўразьвязу Дональд Туск
Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, старшыня Рады Эўразьвязу Дональд Туск

Рада ЭЗ працягнула санкцыі супраць асобаў і арганізацый, якіх лічыць датычнымі да парушэньня сувэрэнітэту Ўкраіны. Абмежавальныя меры будуць дзейнічаць яшчэ шэсьць месяцаў — да 15 сакавіка 2018 году.

У Брусэлі падкрэсьлілі, што пасьля ацэнкі сытуацыі вакол Ўкраіны Эўразьвяз не знайшоў прычынаў адмяняць рэжым санкцый.

У абноўленым санкцыйным сьпісе апынуліся 149 фізычных і 38 юрыдычных асобаў. Сярод іх — расейскія палітыкі і грамадзкія дзеячы, а таксама кіраўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» і прадстаўнікі сэпаратыстаў. Новы пасол Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў таксама застаўся пад дзеяньнем абмежаваньняў.

Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Расеі пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG