Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайсокўцы: Танкавая брыгада ў Падмаскоўі паднятая па трывозе і рушыла на Беларусь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе Заходняй вайсковай акругі ўзброеных сілаў Расеі, асабовы склад танкавага злучэньня са штатным узбраеньнем і тэхнікай ажыцьцявіў марш на чыгуначную станцыю пагрузкі і воінскім эшалёнам будзе перакінуты ў раён вучэньняў «Захад-2017» на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Паводле задумы манэўраў, атрымана інфармацыя пра выяўленьне на тэрыторыі аднаго з раёнаў «саюзнай дзяржавы» незаконнага ўзброенага фармаваньня.

«Камандаваньнем Заходняй вайсковай акругі было прынята рашэньне пра пад’ём па трывозе асобнай танкавай брыгады, дыслякаванай у Падмаскоўі», — сказалі ў прэсавай службе.

Падчас вучэньня расейскія і беларускія танкісты адпрацуюць узаемадзеяньне падчас барацьбы зь незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі і дывэрсійна-выведнымі групамі праціўніка.

Вучэньні «Захад-2017» праходзіць у два этапы з 14 да 20 верасьня на тэрыторыі Расеі і Беларусі.

Яшчэ 5 верасьня міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў заявіў, што падрыхтоўка да правядзеньня беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017» увайшла ў завяршальную стадыю, войскі ўжо разгорнутыя і «засталося завяршыць перабазаваньне авіяцыі, расейскі складнік — 27 лятальных апаратаў». Ні пра якія маршы расейскіх танкаў у Беларусь тады не паведамлялася.

Мінабароны Беларусі абвергла перакідку расейскага танкавага войска для ўдзелу ў «Захадзе-2017»

«Гэта выглядае зусім кепска». Севярынец едзе ў Воршу сустракаць расейскія танкі

«Захад-2017»: усё пра беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG