Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія салдаты пакінуць Беларусь да 30 верасьня,– брыфінг прадстаўніка Мінабароны. Відэа і цытаты

Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю з брыфінгу пра вучэньні «Захад-2017».


Коратка

Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю з брыфінгу пра вучэньні «Захад-2017».

Пачатак а 15-й гадзіне.

Брыфінг, прысьвечаны стратэгічным вучэньням узброеных сілаў Расеі і Беларусі «Захад-2017» праводзіць начальнік дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі генэрал-маёр Алег Воінаў.

Вучэньні «Захад-2017» пройдуць 14–20 верасьня на 7 беларускіх палігонах, а таксама ў Расеі. На тэрыторыі Беларусі ў іх возьмуць удзел 12700 салдатаў (у тым ліку 3000 расейцаў), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, 40 самалётаў і верталётаў.

15:25 13.9.2017

Расейскія салдаты пакінуць Беларусь да 30 верасьня

Генэрал-маёр Алег Воінаў зазначыў, што па заканчэньні вучэньняў, да 30 верасьня асабовы склад вайсковых частак узброеных сілаў Беларусі і Расеі, якія прымаюць удзел у вучэньнях, вернуцца ў месцы сваёй пастаяннай дысьлякацыі.

15:24 13.9.2017

Акрэдытаваныя 280 журналістаў

«Мы дамо ўсе магчымасьці для інспэкцыйнай дзейнасьці, паколькі Беларусь выконвае ўсе міжнародныя абавязаньні ў сфэры кантролю за ўзбраеньнямі», — адзначыў Воінаў.

Па яго словах, акрэдытавана 280 прадстаўнікоў мас-мэдыя, пераважна замежных.

15:21 13.9.2017

Будуць назіральнікі з Украіны і 5 краінаў NATO

Беларусь для выключэньня недаверу і напружанасьці, апроч суседзяў, запрасіла на вучэньні назіральнікаў са Швэцыі і Нарвэгіі, а таксама з краінаў Балтыі.

"Такім чынам, за манэўрамі будуць сачыць прадстаўнікі ад 5 краінаў NATO. Хоць міжнародныя нормы дазваляюць гэтага не рабіць",— падкрэсьліў Воінаў.

15:20 13.9.2017

Манэўры аддаленыя ад межаў

Генэрал-маёр Алег Воінаў адзначыў, што вучэньні наўмысна аддаленыя ад сумежных тэрыторыяў з Украінай, Літвой, Латвіяй і Польшчай. У Расеі манэўры пройдуць на трох палігонах, яны гэтаксама не пагражаюць суседнім дзяржавам.

На тэрыторыі Беларусі будуць вучыцца 10 200 вайскоўцаў. Зь іх 7 тысяч — зь беларускіх падразьдзяленьняў, 3 тысячы — з расейскіх.

«Гэта нашмат меней, чым сканцэнтравана натаўскага кантынгенту на подступах да Беларусі», — падкрэсьліў Воінаў.

Загрузіць яшчэ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG