Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таемная арганізацыя 1970-х гадоў


Анна Анкер, «Інтэр’ер з макамі і жанчынай, якая чытае» (1905)
Анна Анкер, «Інтэр’ер з макамі і жанчынай, якая чытае» (1905)

Усе мае сакрэты схаваныя надзейна. У зямлі, дзе жыла Надзея. У зямлі, на якой цяпер жывуць чужыя людзі, хоць і бліжэйшыя за іншых, бо беларусы. Ужо болей за дзьвесьце гадоў паўз зямлю з маімі сакрэтамі людзі крочаць у царкву і касьцёл, каб спавядацца ў сваіх сакрэтах, якія былі б цікавыя цікаўным суседкам. А з маімі сакрэтамі нават да сьвятара ня зьвернесься. Хіба што раптам праваахоўныя органы, нягледзячы на тэрмін даўнасьці, прышыюць справу. «Вельмі сакрэтна. Чырвоны мак пад белым-белым шклом. Таемная арганізацыя 1970-х гадоў».

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG