Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясковы верасень


Джон Сінгер Сарджэнт, «Асеньняя лістота» (1913). Фота: National Gallery of Victoria, Melbourne

…У вёсцы ціха. Імжыць-церушыць верасьнёўскі дождж. Нехта, нягледзячы на слоту, яшчэ шчыруе-капае бульбу… Куры, нарэшце, атрымалі волю — ходзяць у гародзе, бо шмат што ўжо ўбрана, а гарбузоў ім не скляваць. Ападаюць апошнія яблыкі. Навакольле поўніцца нясьцерпным, сакавітым яблычным водарам, што выклікае неадольную прагу іх пакаштаваць. Хутка дарэшты апусьцеюць лугі, палеткі і гароды, і паўсюдна запануе залатая прыгажуня-восень. Запалымнеюць чырваньню лістоты ўзьлескі, і лес напоўніцца пахам сырое ігліцы і восеньскіх грыбоў. А пакуль — мыюцца каля хатаў пад дожджыкам пузатыя паны-гарбузы, яшчэ сядзіць у градах морква… Восень толькі ўбіраецца ў сілу. Дождж, дождж…І мякнуць на дахах хлеўчукоў сьпелыя, ажно ружовыя, агуркі-насеньнікі.

Юрась Півуноў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG