У ЭЗ паведамілі пра пачатак працы новай вэрсіі сайту euvsdisinfo.eu для выкрыцьця расейскай дэзінфармацыі з пашыранымі функцыямі. Цяпер у гэтай базе — больш за 3300 выпадкаў расейскай дэзынфармацыі.
На сайце, які мае новы дызайн, таксама ёсьць вялікі сьпіс літаратуры, сыстэма водгукаў і ўказаньняў на памылкі, а частка яго кантэнту робіцца, акрамя ангельскай, таксама на нямецкай і расейскай мовах.
На сайце, які працуе ўжо больш за год, адна з сэкцыяў прысьвечаная сьвежым паведамленьням аб дэзінфармацыі Крамля і яе аналізу, іншая ўтрымлівае сталы прадукт рабочай групы — штотыднёвы «Агляд дэзынфармацыі».
Рабочую групу стратэгічных камунікацыяў з Усходняй Эўропай (East Stratcom Task Force) Эўразьвяз стварыў у структуры сваёй Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў, дыпляматычнага органу ЭЗ, у сакавіку 2015 году. Задача гэтай групы экспэртаў — супрацьдзеяньне прапагандзе і дэзынфармацыі з боку Расеі.