Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнан: Трамп ведае, што «расейцы — кепскія людзі»


Стыщ Бэнан

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ведае, што «расейцы — кепскія людзі», але аддае перавагу выдаткоўваць грошы на рашэньне праблемаў унутры краіны замест таго, каб увязвацца ў канфлікты за мяжой, заявіў у тэлеінтэрвію былы галоўны стратэг прэзыдэнта Стыў Бэнан.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Ён увесь час крытыкуе Расею. Ён ведае, што расейцы — кепскія людзі» — сказаў Бэнан у інтэрвію праграме «60 хвілінаў» на CBS News.

Аднак, па словах Бэнана, яго дзівіць меркаваньне, што прэзыдэнт павінен крытыкаваць Расею. «Які сэнс увязвацца ў чарговую бойку? — спытаў ён. — У нас ужо дастаткова праблемаў па ўсім сьвеце».

«Мы павінныя засяродзіцца на тым, як пакласьці канец халоднай вайне, — працягнуў Бэнан. — Наколькі памятаю, гэта было праграмай прэзыдэнта Барака Абамы — выдаткаваць адзін трыльён даляраў на абнаўленьне ядзернага арсэналу. Вы хочаце, каб мы ішлі па гэтым шляху? Вы хочаце марнаваць грошы на гэта? Ці вы аддаяце перавагу выдаткаваць трыльён даляраў у Кліўлэндзе, у Балтыморы, у бедных раёнах, дзе патрэбныя гэтыя грошы, у сэрцы нашай краіны? На мой погляд, ён (Трамп) спрабуе спытаць, ці патрэбны нам чарговы вораг у сьвеце, дзе пануе хаос? »

Крытыкі абвінавачваюць Трампа і яго перадвыбарчы штаб у змове з Масквой падчас выбараў. ФБР зараз праводзіць расьсьледаваньне па справе аб расейскім умяшаньні ў выбары і магчымую змову паміж Масквой і атачэньнем Трампа.

Бэнан назваў расьсьледаваньне ФБР пра сувязі паміж штабам Трампам і Расеяй «поўным і абсалютным фарсам».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG